Новыя паступленні, скарб пенязяў Вітаўта

У сувязі з нашай акцыяй па збору сродкаў, у музей быў перададзены дзвумя неабыякавымі пашукавікамі невялікі скарб, які складаецца з 5 пенязяў Вітаўта і аднаго пражскага гроша. Скарб займе сваё месца у экспазіцыі музея.

Манеты ВКЛ для Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь пачынае краудфандзінгавую акцыю па збору сродкаў на набыццё 9 раннелітоўскіх манет XIV ст. Прадстаўленыя манеты маюць намінал пенязь(дэнарый), і чаканіліся за часам Альгерда і Ягайлы.
Артэфакты часоў станаўлення Вялікага Княства Літоўскага – рэдкія рэчы, якія слаба прадстаўлены ў беларускіх музеях. А між іншым – Вялікае Княства Літоўскае аказала моцны уплыў на станаўленне беларускай дзяржаўнасці, культуры і мовы. Разам мы маем магчымасць узбагаціць скарбніцу беларускіх музеяў новымі унікальнымі экспанатамі.
Збор сродкаў будзе адбывацца праз платформу “Талака” (https://www.talaka.by): кожны, хто ахвяруе грошы ў адказ атрымае пэўны бонус – пачынаючы ад паштоўкі, да шматразовага абанементу на наведванне музея. Кошт манет складае 7200 дэмінаваных беларускіх рублеў, а на акцыю адведзена 60 дзен(https://www.talaka.by/projects/1878/overview). Мы заклікаем усіх людзей, неабыякавых да падтрымання гісторы і культуры Беларусі, прыняць удзел у дадзенай акцыі. Усе жадаючыя могуць пералічваць сродкі на электронны рахунак сістэмы belqi нумар 33824428. Як туды пакласці грошы?
1. Праз сістэму інтэрнэт банкінга ААТ "Прыёрбанк" https://www.prior.by/web/ альбо праз разлікова-даведачныя тэрміналы ААТ "Прыёрбанк"
2. Праз сістэму абслугоўвання банкаўскіх картак Viza i MasterCard – "WEB Pay" - https://e-pay.by/
3. Праз аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму "Расчет" – можна пакласці грошы на Белпошце, альбо ў любым з 28 банкаў РБ(Финансовые услуги\Электронные деньги\Пополнение эл. кошелька belqi) http://raschet.by/
Калі Манеты з вашай дапамогай будуць набыты, музей плануе экспанаваць іх на першым паверсе, у зале “Старажытная Беларусь”.